75 гадоў з дня нараджэння Ніны Мацяш
У гэтыя восеньскія дні творчая грамадскасць Берасцейшчыны адзначае 75-ю гадавіну з дня нараджэння нашай вядомай зямлячкі, паэткі, пісьменніцы і перакладчыцы Ніны Мацяш. Ніна Язэпаўна Мацяш — аўтар зборнікаў вершаў «Агонь» (1970), «Удзячнасць» (1973), «Ралля суровая» (1976), «Прыручэнне вясны» (1979), «Поўны келіх» (1982), «Жнівень» (1985), «Шчаслівай долю назаві…» (1990), «Паміж усмешкай і слязой» (1993), «Я вас люблю» (1998), «Богава дрэва» (2004) i iнш. Яе паэзія перакладзена на рускую, англійскую, французскую, польскую, украінскую і іншыя мовы. Ніна Язэпаўна з’яўляецца аўтарам казак для дзяцей, п’ес для тэатра лялек. Яна была вядома як крытык і літаратуразнавец. Займалася мастацкімі перакладамі з французскай, нямецкай, польскай, украінскай моў. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1994), лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, ганаровага звання «Берасцейская зорка – 1998» у намінацыі «Літаратура», Літаратурнай прэміі Брэсцкага аблвыканкама імя Уладзіміра Калесніка (2009), Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Рыгора Скаварады, прэміі Усебеларускага фестывалю моладзі, прысвечанага 50-годдзю ЛКСМБ (1970), ганаровы грамадзянін горада Белаазёрска (1988). Узнагароджана медалём «За доблестный труд».
Круглы стол «Краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы як фактар развіцця культурнага асяроддзя горада»
29 сакавіка 2018 г. ДУК «Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. С. Пушкіна», у рамках Года малой радзімы ў Рэспубліцы Беларусь, на базе ЦГДБ імя А. С. Пушкіна арганізавала круглы стол «Краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы як фактар развіцця культурнага асяроддзя горада».
Культурная акцыя «Паэтычны тралейбус. Рыфмы Перамогі»
2015 год для нашай рэспублікі і нашага горада асаблівы. Гэта год 70-годдзя вялікай Перамогі і атрымання Брэстам ганаровага звання «Культурнай сталіцы Беларусі. «Радыё Брэст» падтрымала ініцыятыву Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. С. Пушкіна правесці незвычайную культурную акцыю «Паэтычны тралейбус. Рыфмы Перамогі».
Аўтарскі вечар члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, брэсцкай пісьменніцы Надзеі Мікалаеўны Парчук
25 верасня ў Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. С. Пушкіна адбыўся аўтарскі вечар члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, брэсцкай пісьменніцы Надзеі Мікалаеўны Парчук.
Творчы вечар Івана Міхайлавіча Мельнічука «Чалавек, які разбудзіў сонца»
18 верасня ў Цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы імя А. С. Пушкіна адбыўся творчы вечар Івана Міхайлавіча Мельнічука «Чалавек, які разбудзіў сонца», прысвечаны 75-годдзю паэта, старшыні брэсцкай абласной арганізацыі ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», аўтара зборнікаў вершаў для дзяцей «Кто разбудил солнце», «Сами диво сотворим», «Добрый лучик», «Хитренькая ягода», «Как муравьишка Ишка себя наказал», «Сказки – добрые подсказки».
Мерапрыемствы сакавіка
13 сакавіка бібліятэка-філіял № 7 імя У. Калесніка ў СШ № 10 г. Брэста арганізавала сустрэчу з пісьменніцай, паэткай, драматургам — Зінаідай Іосіфаўнай Дудзюк. Вучні 5-х класаў пазнаёміліся з новай кнігай аўтаркі “Листья волшебного дерева”. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся шмат цікавага пра славянскіх язычніцкіх багоў і духаў. Зінаіда Іосіфаўна распавяла аб паходжанні некаторых раслін і жывёл, раскрыла таямніцы незвычайных прыродных з’яў.
Мерапрыемствы студзеня і лютага
У стузені месяцы грамадскасць Ганцаўшчыны адзначыла юбілей вядомага паэта, журналіста Уладзіміра Марука. Да юбілею пісьменніка ў раённай дзіцячай бібліятэцы адбылося паседжанне літаратурнага аб’яднання “Крынічка” – “Я да цябе з усіх дарог вярнуся…”.
11 студзеня для навучэнцаў 2–3 класаў СШ № 8 г. Брэста ў бібліятэцы-філіяле № 3 ім. Я. Купалы Брэсцкай РЦБС ладзілася гадзіна цікавых паведамленняў “Тайны Беловежской пущи”, прымеркаваная да Міжнароднага дня запаведнікаў і нацыянальных паркаў.